РУС БЕЛ ENG

Условия приема в УО

Условия приема в УО

Аб установе агульнай сярэдняй адукацыі ПАЛАЖЭННЕ АБ УСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI (в ред. постановлений Минобразования от 04.02.2014 № 9, от 10.04.2014 № 38, от 27.11.2017 № 148, от 03.03.2018 № 10)

ГЛАВА 7

ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

  1. Прыём асоб ва ўстанову адукацыi для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыёму, патрабаваннямi да напаўняльнасцi класаў, устаноўленымi пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў.
  2. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад'яўленнi ёю пасведчання аб нараджэннi або дакумента, якi сведчыць пра асобу, i медыцынскай даведкi аб стане здароўя, калi iншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi i дадзеным Палажэннем. Ад iмя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўнiком.
  3. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыi пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыi, якая дае права на працяг адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў X класе.
  4. Дапускаецца пры прыёме ў X вячэрнi клас устаноў адукацыi, названых у пункце 45 дадзенага Палажэння, або ў X клас вячэрняй школы асобы, якая асвойвае ва ўстанове адукацыi змест адукацыйнай праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) без атрымання агульнай сярэдняй адукацыi), пацвярджаць копiяй пасведчання аб агульнай базавай адукацыi атрыманне гэтай асобай агульнай базавай адукацыi. Пры гэтым факт атрымання прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi ва ўстанове адукацыi пацвярджаецца даведкай аб тым, што грамадзянiн з'яўляецца навучэнцам установы адукацыi з указаннем адукацыйнай праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, змест якой ён асвойвае.
  5. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыi, якая дае права на працяг адукацыi на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пры прыёме ў V клас.
  6. Даведкай аб навучаннi пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:
  7. пачатковай адукацыi пры прыёме ў II - IV класы;
  8. базавай адукацыi пры прыёме ў VI - IX класы;
  9. сярэдняй адукацыi пры прыёме ў XI (XII) клас;
  10. спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi пры прыёме ў II - IX (X) i XI (XII) класы, а таксама пры прыёме ў XI i XII (XII i XIII) класы вячэрняй школы i вячэрнiя класы.
  11. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi, даведка аб навучаннi прад'яўляюцца асобай, а ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi перадаецца ўстановай адукацыi, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыi, у якую асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падала заяву пры прыёме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi можа прад'яўляцца асобай.
  12. Асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназii, гiмназii-iнтэрнаце, гiмназii - каледжы мастацтваў, лiцэi, ва ўстанове вышэйшай адукацыi, акрамя дакументаў, пералiчаных у пункце 79 дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камiсiю адпаведнай установы адукацыi:
  13. пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi;
  14. дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыi (пры наяўнасцi права на льготы).
  15. Прыём асобы з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця ва ўстанову адукацыi для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi i ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыi для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi.
  16. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
  17. Асобы, якiя маюць льготы пры прыёме ў гiмназii, гiмназii-iнтэрнаты, гiмназii - каледжы мастацтваў, залiчваюцца для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў у адпаведнасцi з заканадаўствам.
  18. Прыём асоб для атрымання базавай адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца без уступных iспытаў.
  19. Асобы, якiя атрымалi пачатковую адукацыю ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, па iх жаданнi працягваюць навучанне ў гэтых гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.
  20. Прыём асоб для атрымання базавай адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкi iх здольнасцей у галiне асобных вiдаў мастацтва.
  21. Асобы, што атрымалi агульную базавую адукацыю ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, па iх жаданнi працягваюць навучанне ў гэтых гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi без уступных iспытаў i праверкi здольнасцей у галiне асобных вiдаў мастацтва.
  22. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi ажыццяўляецца па конкурсе на падставе ўступных iспытаў.
  23. Без уступных iспытаў пры паступленнi ў лiцэi, установы вышэйшай адукацыi для атрымання сярэдняй адукацыi залiчваюцца пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якiх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны iспыт.
  24. Пераважнае права пры роўнай колькасцi балаў, набраных на ўступных iспытах, на залiчэнне ў лiцэi, установы вышэйшай адукацыi ў парадку пералiчэння маюць:
  25. пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) трэцяга этапа рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якiх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны iспыт;
  26. асобы, якiя маюць болей высокi сярэднi бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi;
  27. асобы, якiя маюць у пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi болей высокi сярэднi бал па вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты.
  28. Прыём асоб для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiх школах - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкi iх здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.
  29. Уступныя iспыты могуць праводзiцца ў пiсьмовай, вуснай формах, а таксама ў спалучэннi вуснай (тэарэтычныя пытаннi) i практычнай (практычныя заданнi) формах, а праверка здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў - у практычнай форме, а таксама ў спалучэннi вуснай (тэарэтычныя пытаннi) i практычнай (практычныя заданнi) формаў.
  30. Асаблiвасцi правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, а таксама парадак распрацоўкi заданняў для iх правядзення вызначаны ў адпаведных главах дадзенага Палажэння.
  31. Пераздача ўступных iспытаў пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi, а таксама пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыi на свабодныя месцы ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў не дапускаецца.
  32. Паўторнае правядзенне праверкi здольнасцей у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў не дапускаецца.
  33. Асоба, якая не з'явiлася на ўступны iспыт па адным з вучэбных прадметаў (на праверку здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва) па ўважлiвай прычыне (хвароба або iншыя непрадбачаныя абставiны, якiя перашкаджаюць ўдзелу ва ўступным iспыце, у праверцы здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва, што пацверджаны дакументальна), мае права здаць яго (прайсцi праверку здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва) у рэзервовы дзень.
  34. Вынiкi ўступных iспытаў пры прыёме асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi, а таксама для атрымання сярэдняй адукацыi на свабодныя месцы ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, ацэньваюцца па дзесяцiбальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяцi) балаў у адпаведнасцi з нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.
  35. Па вынiках праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыёме асоб, якiя выказалi жаданне ўдзельнiчаць у конкурсе для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, выяўляецца ўзровень iх здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтваў.
  36. Выяўленне ўзроўню здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання адпаведнай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з крытэрыямi, што зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  37. Залiчваюцца для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавыя школы - каледжы мастацтваў, для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiя школы - каледжы мастацтваў асобы з больш высокiм узроўнем здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.
  38. Исключен.
  39. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi, за выключэннем школ-iнтэрнатаў, санаторных школ-iнтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I - XI класы (у тым лiку пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых жа ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама пры прыёме ў X - XII (XI - XIII) класы вячэрняй школы i вячэрнiя класы), за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой дадзенага пункта.
  40. Заява падаецца асобай (законным прадстаўнiком непаўналетняй асобы):
  41. у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гiмназiй - каледжаў мастацтваў;
  42. у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;
  43. у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жнiўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X - XI класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, VI - XI класы гiмназiй - каледжаў мастацтваў, у XI клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;
  44. у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ - каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X i XI класы сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў.
  45. Асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:
  46. вучэбныя прадметы, якiя жадае вывучаць на павышаным узроўнi ў адпаведнасцi з вучэбным планам дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыi (пры наяўнасцi);
  47. галiну асобнага вiду мастацтва, у якой асоба жадае развiваць здольнасцi ў адпаведнасцi з вучэбным планам гiмназii - каледжа мастацтваў;
  48. галiну асобнага вiду мастацтва, у якой асоба жадае развiваць здольнасцi ў адпаведнасцi з вучэбным планам базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў.
  49. Пры прыёме ў вячэрнюю школу (вячэрнiя класы) асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыi або спецыяльнай адукацыi.
  50. Прыём дакументаў ад асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб), якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў дзяржаўнай ўстанове адукацыi "Лiцэй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта", па рашэнню рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, узгодненаму з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, можа праводзiцца ў iншыя тэрмiны, чым вызначаныя ў абзацы трэцiм часткi другой пункта 95 дадзенага Палажэння.
  51. Для арганiзацыi прыёму асоб для атрымання адпаведнай адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, лiцэях, установах вышэйшай адукацыi, базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва i фармiравання па iх вынiках кантынгенту вучняў ствараецца прыёмная камiсiя.
  52. Састаў прыёмнай камiсii фармiруецца з лiку педагагiчных работнiкаў установы адукацыi, правы i абавязкi яе членаў вызначае кiраўнiк, якi з'яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii. Ва ўстанове вышэйшай адукацыi старшынёй прыёмнай камiсii можа быць упаўнаважаная яе кiраўнiком асоба.
  53. Састаў прыёмнай камiсii зацвярджаецца загадам кiраўнiка ўстановы адукацыi не пазней чым за два тыднi да пачатку ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.
  54. З лiку членаў прыёмнай камiсii прызначаюцца намеснiк старшынi, сакратар, старшынi экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй.
  55. Для правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва ствараюцца экзаменацыйныя камiсii, а для разгляду пiсьмовых заяў асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб) аб пераглядзе адзнакi па вынiках уступных iспытаў, якiя праводзiлiся ў пiсьмовай форме, праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва (далей - апеляцыi) у выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай - апеляцыйныя камiсii. Саставы экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй зацвярджае старшыня прыёмнай камiсii.
  56. У састаў экзаменацыйных камiсiй уключаюцца найбольш квалiфiкаваныя педагагiчныя работнiкi, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты, а ў састаў экзаменацыйных камiсiй для праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва - педагагiчныя работнiкi, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi па вучэбных прадметах, змест якiх накiраваны на развiццё здольнасцяў вучняў у галiне асобных вiдаў мастацтва.
  57. У выпадку, калi ў гiмназii, гiмназii - каледжы мастацтваў функцыянуюць I - IV класы або ажыццяўляецца рэпетытарства (кансультатыўныя паслугi) па вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты, не дапускаецца ўключаць у саставы экзаменацыйных камiсiй педагагiчных работнiкаў, якiя рэалiзавалi змест адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыi ў IV класе або ажыццяўлялi рэпетытарства (кансультатыўныя паслугi) па гэтых вучэбных прадметах.
  58. Прыёмная камiсiя забяспечвае:
  59. прыём дакументаў, iх рэгiстрацыю i захоўванне на перыяд правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва i залiчэння;
  60. арганiзацыю i правядзенне ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва;
  61. фармiраванне экзаменацыйных, апеляцыйных камiсiй i арганiзацыю кантролю за iх дзейнасцю;
  62. складанне схем нумарацыi месцаў у аўдыторыях, схем размеркавання варыянтаў заданняў i падрыхтоўку iншых неабходных матэрыялаў (нумароў, указальнiкаў, спiсаў асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыi);
  63. размеркаванне асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыi, для здачы ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, па аўдыторыях;
  64. размеркаванне зкзаменацыйных камiсiй для прыёму ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва па аўдыторыях;
  65. стварэнне пры неабходнасцi спецыяльных умоў для правядзення ўступных iспытаў для асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў адпаведную ўстанову адукацыi для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi, з улiкам асаблiвасцяў iх псiхафiзiчнага развiцця;
  66. падрыхтоўку тытульных лiстоў i лiстоў-укладышаў са штампам установы адукацыi для выканання заданняў уступных iспытаў, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, практычных заданняў уступных iспытаў, якiя праводзяцца ў спалучэннi вуснай i практычнай формаў, а таксама для выканання заданняў пры праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва;
  67. выкананне iншых функцый, прадугледжаных у адпаведных главах дадзенага Палажэння.
  68. У сваёй дзейнасцi экзаменацыйныя i апеляцыйныя камiсii ўстановы адукацыi падпарадкоўваюцца прыёмнай камiсii.
  69. Члены прыёмнай, экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй павiнны выконваць ускладзеныя на прыёмную камiсiю, экзаменацыйныя i апеляцыйныя камiсii абавязкi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенага Палажэння i iншых прававых актаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
  70. Прыёмная камiсiя па пытаннях, што аднесены да яе кампетэнцыi, прымае рашэннi, якiя афармляюцца пратаколамi. Пратаколы прыёмнай камiсii падпiсваюцца старшынёй i сакратаром прыёмнай камiсii.
  71. Прыёмная камiсiя, ажыццяўляючы свае паўнамоцтвы, правамочна прымаць рашэннi пры наяўнасцi не менш за дзве трэцiя ад колькасцi яе членаў. Рашэннi прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.
  72. У выпадку роўнай колькасцi галасоў "за" i "супраць" прынятым лiчыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня прыёмнай камiсii.
  73.  Асобы, якiя прымаюць удзел у конкурсе, выконваюць заданнi ўступных iспытаў, што праводзяцца ў пiсьмовай форме (далей - пiсьмовыя работы), заданнi пры праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва, што праводзяцца ў практычнай форме (далей - работы ў галiне выяўленчага мастацтва), на лiстах-укладышах са штампам установы адукацыi.
  74. Асоба, якая не паспела выканаць у вызначаны час пiсьмовую работу, аддае яе незакончанай разам з чарнавiком старшынi экзаменацыйнай камiсii або па яго даручэнню iншаму члену экзаменацыйнай камiсii. Па рашэнню старшынi прыёмнай камiсii частка пiсьмовай работы, якая выканана толькi на чарнавiку, правяраецца i ацэньваецца.
  75. Пiсьмовыя работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць ўдзел у конкурсе, шыфруюцца пасля завяршэння ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, якi праводзiцца ў пiсьмовай форме (праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва).
  76.  Праверка i ацэньванне пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, ажыццяўляецца пад шыфрам без указання iх прозвiшча членамi экзаменацыйных камiсiй у памяшканнi ўстановы адукацыi пасля завяршэння ўступнага iспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, што праводзiцца ў пiсьмовай форме, праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва.
  77. Правераныя пiсьмовыя работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць ўдзел у конкурсе, з адзнакамi i подпiсамi старшынi i членаў экзаменацыйнай камiсii перадаюцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii сакратару прыёмнай камiсii, якi нясе адказнасць за iх захаванне.
  78. Адзнакi па вынiках ацэньвання пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць ўдзел у конкурсе, пасля iх дэшыфроўкi старшыня экзаменацыйнай камiсii ўносiць у пратакол уступнага iспыту (пратакол праверкi здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва), што падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.
  79. Шыфроўку пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, праводзiць сакратар прыёмнай камiсii. У выпадку вялiкай колькасцi асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшынi прыёмнай камiсii праводзiць шыфроўку пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) iншымi членамi прыёмнай камiсii. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты захоўваюцца ў сейфе старшынi прыёмнай камiсii. Лiсты-ўкладышы вяртаюцца старшынi экзаменацыйнай камiсii.
  80. Правераныя пiсьмовыя работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва) асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, з адзнакамi i подпiсамi членаў экзаменацыйнай камiсii дэшыфруе сакратар прыёмнай камiсii. У выпадку вялiкай колькасцi асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшынi прыёмнай камiсii праводзiць дэшыфроўку пiсьмовых работ (работ у галiне выяўленчага мастацтва) iншымi членамi прыёмнай камiсii.
  81.  Адзнакi, атрыманыя асобамi, якiя прымаюць удзел у конкурсе, на ўступных iспытах, што праводзяцца ў пiсьмовай форме (пры праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва), абвяшчаюцца на наступны дзень пасля iх правядзення. У выпадку вялiкай колькасцi асоб, якiя прымаюць ўдзел у конкурсе, дапускаецца па рашэнню старшынi прыёмнай камiсii абвяшчаць адзнакi, атрыманыя iмi на ўступных iспытах, што праводзяцца ў пiсьмовай форме, пры праверцы здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва, праз два днi пасля iх правядзення.
  82. Асоба, якая прымае ўдзел у конкурсе, можа азнаёмiцца з вынiкамi ацэньвання пiсьмовай работы, работы ў галiне выяўленчага мастацтва незалежна ад атрыманай адзнакi на падставе пiсьмовай заявы, якая падаецца на iмя старшынi экзаменацыйнай камiсii азначанай асобай (законным прадстаўнiком непаўналетняй асобы) у дзень абвяшчэння адзнакi. Дапускаецца па рашэнню прыёмнай камiсii ажыццяўляць азнаямленне асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, з вынiкамi ацэньвання сваiх пiсьмовых работ, работ у галiне выяўленчага мастацтва ў адпаведнасцi з загадзя вызначаным прыёмнай камiсiяй графiкам i па жаданнi непаўналетнiх асоб у прысутнасцi iх законных прадстаўнiкоў.
  83. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы), якая прымае ўдзел у конкурсе, мае права падаць апеляцыю на iмя старшынi прыёмнай камiсii на працягу двух працоўных дзён пасля абвяшчэння адзнакi па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва).
  84. Вынiкi разгляду апеляцыi паведамляюцца асобе (законнаму прадстаўнiку непаўналетняй асобы), якая падала апеляцыю, не пазней чым на наступны працоўны дзень пасля яе падачы.
  85. Разгляд апеляцыi ажыццяўляе апеляцыйная камiсiя ў саставе старшынi i двух членаў экзаменацыйнай камiсii. У састаў апеляцыйнай камiсii не ўключаюцца члены экзаменацыйнай камiсii, якiя правяралi i ацэньвалi пiсьмовую работу па адпаведным вучэбным прадмеце (работу ў галiне выяўленчага мастацтва).
  86. Пры разглядзе апеляцыi не дапускаецца знiжэння адзнакi, якую атрымала асоба па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва).
  87. Апеляцыйная камiсiя прымае рашэнне па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы (работы ў галiне выяўленчага мастацтва) адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.
  88. Рашэнне апеляцыйнай камiсii афармляецца пратаколам. Пратакол апеляцыйнай камiсii падпiсваецца старшынёй i членамi апеляцыйнай камiсii.
  89. Рашэнне апеляцыйнай камiсii па вынiках разгляду пiсьмовай заявы асобы (законнага прадстаўнiка непаўналетняй асобы) аб нязгодзе з выстаўленай адзнакай па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы, праверкi здольнасцяў у галiне выяўленчага мастацтва з'яўляецца канчатковым.
  90. У выпадку, калi адпаведная апеляцыйная камiсiя прымае рашэнне аб павышэннi адзнакi, якую атрымала асоба па вынiках ацэньвання пiсьмовай работы па адпаведным вучэбным прадмеце (работы ў галiне выяўленчага мастацтва), адпаведныя змены адзнакi ўносяцца ў пiсьмовую работу асобы (работу асобы ў галiне выяўленчага мастацтва) i адпаведна ў пратакол уступнага iспыту, пратакол праверкi здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва.
  91. Прыёмная камiсiя ў адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыёму, што ўстанаўлiваюцца штогод заснавальнiкам установы адукацыi да 10 красавiка года прыёму, фармiруе кантынгент вучняў з лiку асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе:
  92. пры прыёме для атрымання базавай адукацыi ў гiмназii - каледжы мастацтваў, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў у адпаведнасцi з заканадаўствам;
  93. пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi на падставе сумы балаў, набраных iмi на ўступных iспытах;
  94. пры прыёме для атрымання адпаведнай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў на падставе праверкi iх здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва.
  95. Пры наяўнасцi вакантных месцаў пасля залiчэння асоб, пералiчаных ў частцы чацвёртай пункта 4 артыкула 159 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях-iнтэрнатах астатнiя асобы, якiя прымаюць удзел у конкурсе, залiчваюцца ў гэтыя гiмназii-iнтэрнаты па конкурсу ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
  96. Пры наяўнасцi вакантных месцаў пасля залiчэння асоб, названых ў частцы другой пункта 87 дадзенага Палажэння, для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, установах вышэйшай адукацыi астатнiя асобы, якiя прымаюць удзел у конкурсе, залiчваюцца ў гэтыя лiцэi, установы вышэйшай адукацыi па конкурсу.
  97. Пры роўнай колькасцi балаў, набраных на ўступных iспытах пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi, на вакантныя месцы у гэтых лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi залiчваюцца асобы, пералiчаныя ў частцы трэцяй пункта 87 дадзенага Палажэння.
  98. Кiраўнiк установы адукацыi, прыём асоб у якую для атрымання адпаведнай адукацыi ажыццяўляецца не па конкурсу, выдае загад аб прыёме (залiчэннi) асоб у лiк вучняў установы адукацыi не пазней за 31 жнiўня года прыёму.
  99. На падставе рашэння прыёмнай камiсii ўстановы адукацыi, прыём для атрымання адпаведнай адукацыi ў якую ажыццяўляецца па конкурсе, кiраўнiк установы адукацыi выдае загад аб прыёме (залiчэннi) асоб, якiя прымаюць удзел у конкурсе, у лiк вучняў у наступныя тэрмiны:
  100. не пазней за 12 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гiмназiй - каледжаў мастацтваў;
  101. не пазней за 25 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;
  102. не пазней за 15 жнiўня года прыёму пры прыёме на свабодныя месцы ў X - XI класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, VI - XI класы гiмназiй - каледжаў мастацтваў, у XI клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;
  103. не пазней за 15 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ - каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў, пры прыёме ў X клас сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў II (VI)-IX класы базавых школ - каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў i пры прыёме на свабодныя месцы ў X i XI класы сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў.
  104. У трохдзённы тэрмiн рашэнне аб прыёме (залiчэннi) асоб у лiк вучняў адпаведнай установы адукацыi даводзiцца да ведама гэтых асоб (законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх асоб) шляхам размяшчэння загаду аб прыёме (залiчэннi) на афiцыйным iнтэрнэт-сайце ўстановы адукацыi або на дошцы аб'яў.
свернуть