РУС БЕЛ ENG

Белорусский республиканский союз молодежи

ГРАМАДСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ

Беларускі

Рэспубліканскі

Саюз

Моладзі

БРСМ - ГЭТА ...

БРСМ - гэта рэалізацыя інтарэсаў, патрэб, уменняў, навыкаў моладзі, праява таленту і здольнасцей, ажыццяўленне намечаных мэтаў, рашэнне пастаўленых задач.

БРСМ - гэта арганізацыя працаўладкавання, магчымасць праявіць лепшыя працоўныя якасці і пры гэтым зарабіць грошы.

БРСМ - гэта прапаганда здаровага ладу жыцця, спартыўныя спаборніцтвы, турыстычныя паездкі і экскурсіі.

БРСМ - гэта адстойванне інтарэсаў моладзі, абарона іх правоў, магчымасць быць пачутымі на самым высокім узроўні.

БРСМ - гэта захапляльны і разнастайны, вясёлы і жыццярадасны, поўны ідэй і наватарства маладзёжны свет.

БРСМ - гэта магчымасць быць карысным грамадству, дзяржаве, вобласці, унесці свой укладупабудовумоцнайіквітнеючайБеларусі.

Мэтай ГА «БРСМ» з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных, духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Задачы ГА «БРСМ»:

 садзейнічанне распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі, якія ўраўноўваюць яе магчымасці з іншымі сацыяльнымі групамі;

• падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама на стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;

• удзел ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы моладзевых праграм;

• выхаванне ў членаў ГА «БРСМ» патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.

ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦІ ГА «БРСМ»

ГА «БРСМ» ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове наступных прынцыпаў:

• супрацоўніцтва ў рабоце ўсіх арганізацыйных структур і органаў, калегіяльнасць ў прыняцці рашэнняў і асабістая адказнасць за даручаную справу;

• павага да асабістай годнасьці і думкі кожнага члена арганізацыі;

• выбарнасць кіруючых і кантрольных органаў ГА «БРСМ» знізу даверху;

• перыядычная справаздачнасць органаў ГА «БРСМ» перад сваімі арганізацыямі;

• свабода дыскусій, крытыкі, галоснасці;

• павагу правоў большансва і меншансва;

• інтарэсы большасці забяспечваюцца іх правамі выступаць і дзейнічаць ад імя ўсёй арганізацыі, правам распараджацца ўласнасцю арганізацыі;

• інтарэсы меншанства забяспечваюцца правам ставіць на абмеркаванне і адстойваць сваю пазіцыю, апелюючы да грамадскай думкі;

• абавязковасць рашэнняў вышэйстаячых органаў для ніжэйстаячых;

• размежаванне кампетэнцыі органаў ГА «БРСМ.

Правілы ўступлення ў п/аб ГА «БРСМ»

Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».

"Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" аб'ядноўвае ў сваіх радах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць цікавей, ярчэй, асэнсаваней сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.

У кожнага з нас ёсць ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна разам са сваімі аднадумцамі.