Мэта: стварэнне ва ўстанове адукацыі аптымальных умоў для задавальнення адукацыйных запытаў вучняў і выхаванцаў дзіцячага сада, развіцця іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей сродкамі забеспячэння якасці педагагічнай дзейнасці.
Задачы:
- стварыць умовы для павышэння якасці навучання праз актуалізацыю і паглыбленне прадметных ведаў настаўнікаў і выхавальніка дашкольнай адукацыі, удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў;
- садзейнічаць фарміраванню ўстойлівай матывацыі да здаровага ладу жыцця праз сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў,прымянення актыўных форм правядзення фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў;
- ствараць умовы для ўдасканалення прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў, сродкамі вучэбных прадметаў;
- забяспечваць павышэнне ўзроўню прафесійных кампетэнтнасцей настаўнікаў і выхавальніка дашкольнай адукацыі за кошт укаранення актыўных форм метадычнай работы, актывізацыі работы па самаадукацыі; удзелу ў рэалізацыі інавацыйнага праекта"Укараненне мадэлі развіцця гатоўнасці педагога да прафесійнай самарэалізацыі ў інтэграванай адукацыйна-прафесійнай прасторы";
- працягнуць працу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем праз актывізацыю работы па развіцці пазабюджэтнай дзейнасці.
свернуть